Пра нас

НКА "Valgevene maja" пазначае "Дом Беларусі"

Дэмакратыя і павага да правоў чалавека — гэта тое, да чаго імкнуцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўсім свеце. Свабода і справядлівасць - базісныя каштоўнасці, якія адсутнічаюць у Беларусі. НКА "Valgevene maja" - арганізацыя дыяспары беларусаў у Эстоніі, дзейнасць якой накіравана на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічанне ў працаўладкаванні і атрыманні адукацыі ў Эстоніі, інфармаванне эстонскага грамадства аб актуальных падзеях палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага становішча Беларусі, прасоўванне нацыянальнай культуры і мовы.

Дыяспара

акцыі і мерапрыемствы ад дыяспары

29 чэрвеня 2020

Пікет ля амбасады

Дыяспара запатрабавала правядзення празрыстых выбараў і допуску незалежных назіральнікаў на ўчасткі для галасавання

18 ліпеня 2020

МІТЫНГ СУПРАЦЬ РЭПРЭСІЙ У БЕЛАРУСІ

На плошчы Свабоды ў Таліне адбылася акцыя пратэсту супраць палітычных ганенняў ў Рэспубліцы Беларусь

9 жніўня 2020

Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У амбасадзе Рэспублікі Беларусь прагаласавала 652 чалавекі. Святлана Ціханоўская перамагла з вынікам 52,9%

13 жніўня 2020

ПРАТЭСТ "СПЫНІЦЕ ГВАЛТ"

У Таліне на пл. Свабоды сабралася больш за 400 чалавек

16 жніўня 2020

АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ З ЖЫХАРАМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Сярод выступоўцаў прысутнічаў Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рейнсалу

23 жніўня 2020

Акцыя "Лансуг салiдарнасцi"

Жывой ланцуг ад амбасады Беларусi да пл. Свабоды працягласцю больш за 2,5 кiламетры

13 верасня 2020

Акцыя "Пошта салiдарнасцi"

Жыхары Талiна падпісалі і адправілі больш за 200 паштовак для палітычных вязняў Беларусі

17 верасня 2020

СУСТРЭЧА З ПАЛІТЫЧНЫМІ ДЗЕЯЧАМІ

Сустрэча ў фармаце пытанне-адказ з палітычнымі дзеячамі Беларусі ў выгнанні - Веранікай і Валерам Цапкала

20 верасня 2020

АКЦЫЯ «ПЛОШЧА ПЕРАМЕН»

У парку Таамсаарэ, у падтрымку Беларусі, выступілі музычныя і танцавальныя калектывы Эстоніі

23 верасня 2020

МІТЫНГ СУПРАЦЬ ТАЕМНАЙ ІНАЎГУРАЦЫІ

У дзень таемнай інаўгурацыі жыхары Таліна правялі мітынг супраць свавольства ўладаў Беларусі і выканання імі законаў Рэспублікі Беларусь

10 кастрычніка 2020

"ЖАНОЧЫ МАРШ"

Выдатныя жанчыны прайшліся маршам па цэнтры Таліна ў падтрымку Беларусі

27 кастрычніка 2020

Адкрыццё мурала "Дыджэі Пераменаў"

У творчым мястэчку Телескиви, адбылося адкрыццё мурала ў гонар барацьбы народа з дыктатурай "Дыджэі пераменаў"

29 кастрычніка 2020

"НОЧ РАСТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ"

Вечар салідарнасці і гісторыі рэпрэсій 1937 года, памяці загінулым дзеячам культуры Беларусі

13 лiстапада 2020

Акцыя памяці ля амбасады Беларусі

Каля амбасады рэспублікі Беларусь адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкi

27 лiстапада 2020

Адкрыццё онлайн фота-выставы

У цэнтр фотамастацтва Fotografiska адкрылася онлайн выстава "Беларусь будучыні. Сіла жаночай волі

05 снежня 2020

Пiкет "Беларуская сцяна"

На пл. Вабадузе ў Талiне прайшла акцыя салiдарнасцi з беларусамi пад назвай «Беларуская сцяна».

17 снежня 2020

У Тарту адчынiлася фотавыстава

Фотавыстава "Беларусь будучыні. Сіла жаночай волі" адчанiлася ў Тарту

3 студзеня 2021

Прадстаўнікi дыяспары НАВЕДАЛІ памятныя мерапрыемствы прысвечаныя загінулым У вызваленчай вайне

Прадстаўнікі дыяспары наведалі памятнае мерапрыемства прысвечанае загінулым у Вызваленчай вайне. На мерапрыемстве прысутнічала міністр абароны Эстоніі Юры Луйк

21 студзеня 2021

Сустрэча СВЯТЛАНЫ Ціханоўскай З дыяспарай

У музеі акупацыі і свабоды ў Таліне адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з актывам беларускай дыяспары ў Эстоніі

7 лютага 2021

акцыя салідарнасці

У Таліне на плошчы Свабоды прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю, прымеркаваныя 6 месяцам пратэсту за права жыць у свабоднай краіне.

12 лютага 2021

пікет каля пасольства

Беларусы Эстоніі арганізавалі пікет каля пасольства Беларусі супраць правядзення ў Мінску Усебеларускага народнага сходу.

25 сакавiка 2021

ДЗЕНЬ ВОЛІ

Беларусы ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі ў гонар Дня Волі.

25 сакавiка 2021

ОНЛАЙН лекцыя

У сувязі з карантыннымі мерамі, у гонар свята Дзень Волі адбылася онлайн-лекцыя даследчыка гісторыі БНР Юрася Юркевіча.

29 Траўня 2021

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУССЮ

Беларусы Эстоніі правялі "Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю". У парку Harju Street была пасаджана бел-чырвона-белая клумба, а так жа адбылося адкрыцце арт-аб'ект "Crime in Belarus".

31 Траўня 2021

СВЯТЛАНА Ціханоўская сустрэлася з дыяспарай Беларусі ў Эстоніі

Святлана Ціханоўскі сустрэлася з дыяспарай беларусаў у Эстоніі. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні дапамогі палітычным вязням, дзейнасць дыяспары і іншыя пытанні.

Жадаеш быць з намі?
Ёсць ідэі як зрабіць нешта новае?

Далучайся